Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Матывы паэзіі Аркадзя Куляшова
     Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў паходзіць з сям’і вясковых настаўнікаў, якія вельмі цікавіліся музычнай творчасцю і пэўны час нават прафесійна займаліся вакальным выкананнем народных і класічных твораў. Іх схільнасць да музыкі слова, да песень перадалася і маленькаму Аркашу, што было немалаважным у станаўленні яго як паэта. Прыгадаем адну з самых папулярных сучасных беларускіх песень “Алеся” на словы Аркадзя Куляшова:
     
     Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
     Бывай, смуглявая, каханая, бывай,
     Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
     Самотным жаўранкам звініць і плача май.

     
     У раннія перыяды сваёй творчасці паэт поруч з дэкларацыйнымі вучнёўскімі вершамі друкуе такія, што сведчаць пра яго напружанае асваенне паэтычнай культуры, засяроджанасць і інтэнсіўнасць унутранай працы душы.
     Паэма “Аманал”, на думку калег па пісьменніцкім цэху і шматлікіх крытыкаў, несла ў сабе значны філасофска-крытычны патэнцыял для далейшага росту, але самога паэта ўласны ўзровень не задавальняў.
     Паэзія Куляшова назаўжды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры. Яна мае шматгранныя творчыя матывы, якія ахопліваюць праблемы і тэмы, што хвалююць чалавека ў дваццатым стагоддзі.
     Паэма “Сцяг брыгады” гучыць як рэквіем усім палеглым у часы апошняй вайны, што засталіся невядомымі на палях бітвы ад Брэста да Масквы. Ён пранікнёна ўслаўляе чалавека-героя, які стаў на абарону Бацькаўшчыны. Творы Куляшова пра вайну сведчаць пра вялікую канцэнтрацыю пачуццяў людзей у адказны для радзімы час, раскрываецца глыбокая сутнасць душы чалавека, яго самаахвярнасць.
     Зварот да філасофскіх праблем у творчасці падняў значэнне Куляшова-паэта на сусветныя рубяжы. Праблемы захавання міру і самой планеты Зямля, захаванне чалавека, перасцярога ад братазабойных войнаў.
     Вобраз народнага заступніка, ворага расійскай дзяржаўнасці Кастуся Каліноўскага не абмінуў сваім пільным вокам і Аркадзь Куляшоў, стварыўшы магутную драматычную паэму “Хамуціус”, уваскрашаючы вобраз рэвалюцыянера-дэмакрата, пацвярджаючы пераемнасць гістарычных падзей, паядноўваючы нашае мінулае і сучаснасць.
     Што натхняла паэта на стварэнне твораў пра прызначэнне чалавека на зямлі, яго месца ў Космасе, зварот да братоў па розуме? Адказ даволі просты: часцей і часцей звяртаўся паэт да крыніц народнай творчасці. Ва ўспамінах дачкі Аркадзя Куляшова знаходзім, што ён вельмі любіў разглядаць беларускія тканыя ручнікі і вышываныя посцілкі, народныя строі, бо лічыў іх сродкамі сувязі нашых продкаў з сучаснікамі, элементамі паяднання з сусветам, з наведвальнікамі з іншых планет. Нават у трывожныя трыццатыя гады, калі трактар на вёсцы быў несусветным цудам, Куляшоў звяртаецца ў сваіх творах да магчымых братоў у сусвеце, адрываючыся ад вяскова-калгасна-бытавых праблем, ён узвышаецца над прагматызмам савецкага жыцця, Куляшоў прадбачыць у будучыні эру касманаўтыкі, і гэта сімвалічна, бо праблемы космасу, еднасць з сусветам прасочваецца з даўніх паганскіх часоў праз беларускі арнамент у народным мастацтве.
     Відаць, на падсвядомым узроўні Аркадзь Куляшоў пасля захаплення і ўслаўлення сталінска-берыеўска-яжоўска-культаўскага красамоўства, ідэйна-палітычнай вобразатворчасці звяртаецца да матываў філасофска-рэлігійнага вучэння пантэізму, якое спалучае ў сабе ўяўленне пра Бога як пра ўсеагульную сістэму прыродных узаемадзеянняў, дзе ўсё, што знаходзіцца вакол нас, – гэта і ёсць Бог, Бог не атаясмліваецца з канкрэтнай асобаю ці вобразам, Бог ёсць прырода, дрэва ў полі, ручай, чыстая крыніца. Зварот да тэмы прыроды роднага краю ёсць праява элементаў пантэізму ў матывах творчасці Аркадзя Куляшова.
     Сапраўдны паэт заўсёды адводзіць месца для тэмы паэта і паэзіі, разважае пра яго месца і ролю ў сучасным грамадстве, таму паэма “Варшаўскі мост” ёсць не што іншае, як праца пра час, пра паэта, рэквіем настаўніку – Твардоўскаму, рэквіем самому Куляшову і сапраўдным паэтам усіх часоў і народаў.
     
     Выкладчык кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання БДПУ імя М.Танка ЛАБАЧЭНЯ ГЕНАДЗЬ ЯКУБАВІЧ