|
|
|
|
|
Міфалагічныя вобразы ў паэме "Тарас на Парнасе"
У раскрыцці галоўнай ідэі паэмы «Тарас на Парнасе» вялікае значэнне маюць міфалагічныя вобразы. Праз усю паэму праходзіць думка аб новай літаратуры, высмеиваецца кансерватызм дваранскай літаратуры і ўзносіцца талент пісьменніка.
У паэме прадстаўлены вобразы многіх багоў Старажытнай Грэцыі, як правіла, герояў высокай літаратуры. Але ў творы яны носяць рымскія імёны, бо рымляне запазычылі іх у грэкаў. Гэта Юпітэр, Веста, Венера, Амур, Бахус, Геба і іншыя.
Асноўнымі вобразамі паэмы з'яўляюцца Зеўс, Венера, Амур і Геба, якія апынуліся ў незвычайных умовах, намаляваны ў камічным святле. Зеўс у творы паказаны старым. Калі «насцябаецца» гарэлкі, то лезе на печ «грэць плечы» або скача са сваей жонкай Вестай. Таксама ён «любіць цешыць грэшна цела». Венера, дачка Зеўса, у паэме нагадвае сялянскую дзяўчыну:
Чырвона, тоўста, круглаліца
I вочы, як на калясе,
Як жар, гарыць яе спадніца,
Істужкі ўплецены ў касе.
Дзяўчына гэта ўвесь час ці «маслам мажа валасы ды нечым белым твар свой беліць», ці скача «мяцеліцу». З аднаго боку, аўтар сімпатызуе Венеры як прыгажуні, а, з другога боку, паказвае яе як самазадаволеную паненку.
Амур паўстае перад намі маладым, прыгожым хлопцам, які толькі і робіць, што «з дзеўкамі жартуе». Але ў Амура ёсць недахоп: ён схільны да п'янства.
Аднак не ўсе багі п'яніцы і гультаі. Геба — маладая дзяўчына, якая вельмі жвавая і працавітая. На ей трымаецца ўся гаспадарка.
Праз вобразы багоў аўтар паказаў жыццё сялян з іх станоўчымі і адмоўнымі рысамі. Багі вядуць гаспадарку, носяць звычайнае сялянскае адзенне, мыюць кашулі, танцуюць народныя танцы, ядуць сялянскія стравы. Паказаўшы такое жыццё, аўтар разам з тым звярнуў увагу на тое, што жыццё простых сялян таксама вартае ўвагі літаратуры.
|
|
|
|
|