Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Ці цяжкі грэх — здрада? (Праспер Мерымэ "Матэа Фальконэ")
     На мой погляд, здрада — гэта вельмi цяжкi грэх. У творы Праспера Мерымэ гэта паказана вельмi яскрава. Беглы чалавек Джанэта папрасiў малога Фартунату схаваць яго ад палiцыi. iнпiымi словамi, гэты чалавек даручыў Фартунату свае жыццё. Хлопчык згадзiўся схаваць, а пасля, калi палiцэйскiя прапанавалi яму гадзiннiк, указаў на месца схованкi Джанэта.
     Што датычыцца Фартунаты, то ён мне ўвогуле не спадабаўся. Сваiх заслуг у гэтага хлопчыка няма, затое ён увесь час прыкрываецца гучным iмем свайго паважанага бацькi. Зрабiць добрую справу або дапамагчы каму-небудзь Фартуната здольны толькi тады, калi яму за гэта што-небудзь прапануюць. Дапамагчы проста так, як павiнны дапамагаць адно аднаму людзi, ён не здольны.
     Пра тое, што ўчынак Фартунаты заслугоўвае асуджэння, сведчыць i той факт, што Джанэта не захацеу нават узяць з яго рук напiцца. Для яго палiцэйскi, якi выконвае свой абавязак, болып прыемны, чым гэты хлопчык.
     Матэа Фальконэ, бацька хлопчыка, лiчыць здраду самым цяжкiм з усiх грахоў. Менавiта таму ён прыдумаў свайму сыну самае страшнае пакаранне, якое можа быць, — смерць. Зразумела, гэтая мера пакарання занадта жорсткая, бо Фартуната яшчэ малы, i ўвогуле нiхто нi ў каго не мае права забiраць жыццё. Напэўна, на самой справе гэтага не магло быць. На мой погляд, такiм трагiчным фiналам аўтар хацеў падкрэслiць, наколькi вялiкi грэх — здрада.