Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Кручкоў — тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў (па камедыі "Пiнская шляхта" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)
     Яго паводзіны сярод шляхты — з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не паспеў Кручкоў яшчэ пачаць «разбірацельства», а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: «Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе». Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае «нечуванае ўніжэнне» — 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.
     Вобраз Кручкова пададзены ў востра сатырычным плане. Аўтар часта звяртаецца да камічнага перабольшання, калі паказвае, як Кручкоў ажыццяўляе «правасуддзе», як ён выносіць прыгаворы. Чытаючы царскія указы і законы, ён дапускае. скажэнні: «акцябра 45-га чысла», «сенцябра 75-га дня» і іншыя. Кручкоў ўпэўнены, што такая несусветная лухта будзе прынята шляхтай за чыстую праўду. Нават у знешнім абліччы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. «Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус колам угору стаў, — гаворыць Грышка. — Будзе вазня».
     Кручкоў — вобраз гратэскавы. У ім пісьменнік сабраў і паказаў усё самае характэрнае для царскага чыноўніцтва: свавольства, хабарніцтва, грубасць, п'янства. I мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з судовых дакументаў: «лічнасць падвяргаецца апаснасці», «гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне» і г. д.
     «Пiнская шляхта» — значнае дасягненне беларускай драматурги ХІХ стагодцзя. Яна і зараз з поспехам ставіцца на сцэне, карыстаецца папулярнасцю ў гледача.