Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

У пошуках жывой вады
     У сваiм творы "Дуб–дзядуля" Ядвiгiн Ш. ужывае вельмi многа вобразаў. Напрыклад, дуб – дзядуля. Аўтар параўноўвае яго з роднай, беларускай мовай, якая дажывае апошнiя днi. Дуб – дзядуля шукае дапамогi, каб хто–небудзь яму дапамог. Адзiн чалавек вырашыў дапамагчы старому i пабег за жывой вадой. Чалавек вельмi доўга шукаў яе i раптам убачыў бабулю Працу, якая паказала яму, дзе возера. Але гэтае возера было з людскiм потам. Чалавек пабег далей i ўбачыў бабулю, якая звалася Бядой. Яна паказала чалавеку яшчэ адно возера, але гэта возера было са слязьмi людскiмi. Праз некаторы час чалавек знайшоў яшчэ адну бабульку, якая звалася Цярпеннем. Яна паказала чалавеку возера, якое было з крывёй людской. Хлопец пабег далей, вось ужо i жывая вада, але чалавек прачнуўся. Ён убачыў, што Дуб–дзядуля быў павалены бурай, а з-пад яго раслi невялiчкiя маладыя дубы.
     У гэтым творы Ядвiгiн Ш. хацеў паказаць, што жывую ваду можна знайсцi праз Працу, Бяду i Цярпенне, якiя былi амаль у кожнага чалавека. Павалены дуб Ядвiгiн Ш. паказвае як новае адраджэнне мовы, бо з-пад дуба раслi тры маладыя дубы – сiмвал адраджэння. А жывая вада – гэта людзi, якiя дапамаглi адрадзiць мову, з самага пачатку, а бура – гэта ўсё астатняе, усе тыя праблемы, якiя зараз рашае чалавецтва.
     У творы Ядвiгiна Ш. найбольш яскрава паказана адраджэнне нашай беларускай мовы з ужываннем сiмваламi адраджэння.