Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Гісторыю трэба ведаць

     Ішоў я каля школы і пачуў, як адзін хлопчык казаў другому: "Ведаеш, якая адбылася са мной гісторыя?" Да іх падбег аднакласнік і спытаў: "А вы гісторыю вывучылі?" Бачу, зусім пра розныя гісторыі гавораць дзеці. Першая — нейкае здарэнне з асабістага жыцця, другая — навука.
     На свеце шмат розных навук. Адны вывучаюць жывёл і расліны, другія — прыродныя з'явы, трэція — сусвет, далёкія планеты. Ды ёсць навука, без якой немагчыма ўявіць наша жыццё, наша мінулае, далёкае і блізкае. Гэта — гісторыя. Менавіта яна можа адказаць на шматлікія пытанні: дзе, калі і што было? Хто былі нашы продкі, славутыя і невядомыя? Што адбывалася да таго, як з'явіліся на свет мы з вамі? Гэту гісторыю трэба ведаць.
     Першы чалавек на тэрыторыі Беларусі з'явіўся ў далёкія-далёкія часы. Ён спярша навучыўся трымаць у руцэ кій, рабіць інструменты і зброю з каменя. Зямля, пакрытая дрымучымі лясамі, давала яму прытулак і ежу. Пасля чалавек навучыўся здабываць метал. Стала зручней апрацоўваць дрэва, скуру, косці. Жылі нашы далёкія продкі ў лясных вёсачках, палявалі на звяроў і аралі зямлю на невялікіх лапіках, адваяваных ад лесу.
     Аб гісторыі продкаў пазнейшага часу, аб узнікненні першых беларускіх гарадоў паведамляюць старажытныя пісьмовыя крыніцы — летапісы. Але, на жаль, летапісы не заўсёды могуць расказаць, як жылі людзі ў гэтых гарадах, чым займаліся, з кім гандлявалі. I тут на дапамогу прыходзіць другая гістарычная навука — археалогія. Людзі спрадвеку пакідалі аб сабе памяць: рэшткі паселішчаў, хатнія рэчы, абутак, зброю. Археолагі праводзяць раскопкі і вызваляюць з нетраў зямлі ўсё, што мае адносіны да чалавека. Гэта таксама гісторыя.
     Не толькі навукоўцы, але і вы, сябры, можаце ўнесці ўклад у гэту цікавую навуку. Ці ведаеце, напрыклад, гісторыю сваёй сям'і: дзе і кім працуюць вашы бацькі, бабулі і дзядулі? А кім былі, што рабілі, як жылі бацькі вашых бабуль і дзядуляў? Пэўна, не ўсе і не ўсё ведаеце. А гэта ж гісторыя вашай сям'і, яе трэба берагчы і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Калі-небудзь яна стане неацэнным скарбам, па якім нашчадкі дазнаюцца пра нас з вамі, пра час, у якім мы жылі.
     Псторыя не робіцца асобнымі людзьмі. Галоўны яе герой — гэта мы з вамі, увесь наш народ, чалавецтва, якое з кожным днём ідзе ўсё далей і далей у будучыню. А каб стварыць гэту будучыню, трэба добра ведаць мінулае.