Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Светлы горад

     Больш за трыста гадоў назад каля ракі Бярэзіны пасяліліся людзі. I назвалі сваё паселішча Шацілкамі. Працавалі на пана. За карыстанне сенажацямі, лесам кожная "рабочая душа" ("рабочай душой" лічыліся ўсе, каму споўнілася 16 гадоў) павінна была здаць пану па аднаму возу сена, па адной курыцы і па дзесятку яек, па тры фунты (фунт — 410 грамаў) сушаных белых грыбоў, па тры фунты мёду, па аднаму матку нітак са свайго лёну...
     Ад цяжкай працы і нястачы сяляне рана паміралі. За дзвесце гадоў у вёсцы Шацілкі было пабудавана ўсяго 49 хат.
     Цяпер тут вырас новы горад Светлагорск. На яго шырокіх вуліцах мноства легкавых машын і аўтобусаў. У лясныя масівы ўразаюцца новыя мікрараёны.
     У чым маладосць Светлагорска?
     Адказ знойдзеце самі, калі пабываеце там. На ўсе бакі ад горада крочаць жалезныя мачты ліній электраперадач. Тут у 1954 годзе з'явіліся першыя будаўнікі. Пачалі ўзводзіць Васілевіцкую электрастанцыю.
     Цяпер у рэспубліцы працуюць магутныя станцыі — Белаазёрская і Лукомская. Каля іх пабудаваны і новыя гарады — Белаазёрск і Новалукомль. А трыццаць гадоў назад Васілевіцкая станцыя была самай вялікай у рэспубліцы. Яна дала жыццё новаму гораду — Светлагорску.
     Старажыламі ў Светлагорску лічацца энергетыкі і будаўнікі. Тут жывуць, працуюць нафтавікі і кандытары, хлебапёкі, шафёры і чыгуначнікі. А найбольш папулярнай стала прафесія хіміка. У горадзе ўзведзены буйны завод штучнага валакна.
     Давайце на хвіліну зазірнём у гісторыю. Некалі беларускім сялянам, у тым ліку і шацілкаўскім, было дазволена "безграшовае карыстанне лыкам на асабістыя патрэбы". З лыка, як вы мо ведаеце, людзі плялі лапці. I гэта быў іх асноўны абутак на будныя дні і ў святы.
     Дык вось, у былым лапцюжным краі пабудавалі завод штучнага валакна, з якога можна рабіць "абутак" для машын. А каб вы ўявілі, які атрымліваецца моцны "абутак" — шына, то давайце правядзём такі дослед. Наматаем у клубок 45 кіламетраў тонкай кордавай ніткі. Абвяжам клубок канцом той жа ніткі і апусцім уніз. Тонкая павуцінка ўтрымае гэты цяжкі груз. Вось з якіх моцных нітак светлагорцы выпускаюць штучнае валакно.
     Новае буйное прадпрыемства Светлагорска — цэлюлозна-кардонны камбінат. З драўніны і сабранай вамі макулатуры тут вырабляюць кардон, паперу, цэлюлозу, кармавыя дрожджы, разнастайныя хімічныя рэчывы.
     Бадзёра гучыць над былымі Шацілкамі песня "Светлагорскі вальс":

     Светлагорск любімы, горад родны мой,
     Нам ісці ў быліны светлыя з табой!..