Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Ад дырхема да рубля

     Купляючы што-небудзь, мы разлічваемся спецыяльнымі паперкамі альбо манетамі. Гэта і ёсць грошы. Да іх мы прызвычаіліся, без іх не можам абысціся. Ды мала хто ведае, адкуль узяліся грошы.
     Першыя манеты з'явіліся ў Грэцыі і Рыме яшчэ да нашай эры. А да гэтага ў розных краінах людзі, гандлюючы, разлічваліся па-рознаму: жалезнымі прутамі, марскімі ракавінамі, зліткамі солі, шкурамі жывёл і нават адмыслова апрацаванымі каменьчыкамі. У нашых далёкіх продкаў-беларусаў грошай таксама не было. Проста абменьвалі адны рэчы на другія. Жывёлу, футры, мёд, воск мянялі на ўпрыгожванні з Візантыі, зброю з Заходняй Еўропы. Пазней, калі пачалі гандляваць між сабою арабы і скандынавы, наша зямля апынулася якраз пасярэдзіне. Вось тады і з'явіліся на Беларусі першыя грошы ў выглядзе сярэбраных манет. Яны вырабляліся на арабскім Усходзе і называліся дырхемамі. Пад Полацкам школьнікі знайшлі сапраўдны скарб. Ды які! Ён важыў амаль 20 кілаграмаў. У ім было каля дзесяці тысяч арабскіх дырхемаў.
     Срэбра, якое здабывалі на Усходзе, з цягам часу скончылася. Разам з ім перасталі завозіць і дырхемы. На змену прыйшлі новыя грошы — дынары і пфенінгі. А з канца трынаццатага стагоддзя на Беларусі пачала ўзнікаць уласная грашова-вагавая сістэма. У яе аснову была пакладзена дробная манета — "пражскі грош", які вырабляўся з чыстага срэбра. Адпаведная колькасць грошаў называлася нагатай і капой. Пазней у Еўропе з'явілася новая манета — талер, якая набыла надзвычай шырокае распаўсюджанне. Каб не застацца ўбаку ад агульна-еўрапейскага рынку, на Беларусі пачалі чаканіць свой уласны талер. Галоўны манетны двор знаходзіўся ў Вільні.
     Пасля падзелу Рэчы Паспалітай, у якую ўваходзілі ўкраінцы, палякі, літоўцы і беларусы, нашы землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Для таго, каб хутчэй падпарадкаваць беларусаў, маскоўскія валадары паспрабавалі ўвесці на іх землях свае грошы. Але спачатку з гэтага нічога не атрымалася. Тады выдалі загад: жыхары Беларусі павінны здаць усе наяўныя заходнееўрапейскія і ўласнабеларускія грошы. З таго часу і пачалі выкарыстоўваць расійскі сярэбраны рубель, медныя капейкі, а таксама папяровыя грошы. Паспрабавалі выпускаць і залатую манету. Аднак золата, як і срэбра, на рынку доўга не трымалася. Паступова каштоўныя металы замяняліся на папяровыя грошы.
     Навука, якая вывучае гісторыю грошай, называецца нумізматыкай. Сярод розных калекцыянераў нумізматы, бадай, самы вялікі атрад. I гэта не дзіва. Трымаючы ў руках старадаўнюю манету, мы быццам пераносімся на многія стагоддзі ў глыбіню гісторыі. Па ёй можна прасачыць, як змяняліся князі і цары, як звужаліся або пашыраліся межы дзяржаў, можна ўявіць, як па далёкіх і небяспечных дарогах ішлі купецкія караваны, якія перашкоды яны сустракалі на сваім шляху. Таму заўсёды прыемна і цікава сустрэцца з людзьмі, якія збіраюць манеты. Для іх захапленне нумізматыкай — гэта не толькі гісторыя мінупага, але і сённяшні дзень, успаміны аб далёкіх і блізкіх вандроўках, аб тых краінах, дзе пабывалі самі, дзе пабывалі іх сябры...
     Вось такая яна, гісторыя нашых грошай.