Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Як узнікалі паселішчы

     Часцей за ўсё назва паселішча з'яўлялася разам з чалавекам, які выбіраў сабе месца на жытло. Да яго далучаліся іншыя, і паселішча брала сабе імя, прозвішча або нават мянушку таго, хто першы паставіў тут хату. Напэўна, вы не раз чулі, а то і ў сваёй мясцовасці ведаеце такія назвы: Адамаўка, Апяксееўка, Антонаўка, Андрэевічы, Аношкі, Багрымавічы, Бакуны, Бастуны, Васілевічы, Васілінкі, Васілішкі,Васюкі, Валодзькі, Галавачы, Ганцавічы... Шмат іх, такіх назваў, пачынаючы ад першых літар азбукі і канчаючы апошнімі: Янукі, Якубоўка, Якімовічы, Яськаўка, Яськаўшчына.
     Адным словам, мала знойдзецца ў нас такіх імёнаў, якімі б не называліся не то што вёскі, мястэчкі, хутары, а і цэлыя гарады, бо ў радаслоўі кожнага хтосьці ж быў першым пасяленцам, заснавальнікам роду. Не дзіва, што ў дзвюх палескіх вёсках Грамыкі амаль усе жыхары носяць адно прозвішча — Грамыкі. I цяпер ужо цяжка вызначыць, хто каму сваяк, блізкі, далёкі ці ніякі.
     Амаль у кожным раёне сустрэнеце вы мястэчка ці вёску Буда, Баравая Буда, Высокая Буда, Чырвоная Буда, Старая Буда, Зімовая Буда, Буда Грэская, Буда-Кашалёва, Кісялёва Буда. Або проста: Будка, Будча, Будзішча. Будай называлася часовае жыллё, і пайшла назва ад слоў будынак,, будаваць, пабудова. У лясных будах жылі буднікі, якія выпальвалі драўляны вугаль, гналі смалу, дзёгаць.
     У нас на Беларусі няма гор, затое вельмі многа розных Горак. Як іх адрозніць адна ад адной? Горка, вядома, ад слова гара. Вось чаму ў кожнай з іх сваё вызначэнне: якая, чыя. Чырвоная Горка, Мар'іна Горка, Казіныя Горкі і нават Горы-Горкі. А я ведаю назву, што ўтварылася ўжо ў наш час ад зусім іншага слова — гора. Няма патрэбы тлумачыць, што азначае гэта слова. Непадалёку ад маёй вёскі і зусім побач з суседнімі Селішчамі да вайны пачаў расці невялікі бярозавы гаёк. Захапіўшы Слуцк, фашысты ўзяліся вынішчаць яго насельніцтва. Людзей вывозілі сюды, у гэты гаёк, і тут забівалі. У тыя дні ў народзе і з'явілася назва гэтаму жахліваму месцу: Гараваха.
     Калісьці, у далёкія-далёкія ад нас часы, месца для сваіх паселішчаў выбіралі не толькі простыя людзі. Больш за тысячу гадоў на рацэ Свіслач, непадалёку ад Мінска, стаіць гарадок Заслаўе. Так назваў яго князь Уладзімір Святаславіч у гонар сына Ізяслава, які жыў тут са сваёй маці Рагнедай. На рацэ Бярэзіне полацкі князь Барыс Усяславіч заснаваў горад Барысаў. Са старажытных часоў дайшла да нас назва палескага Турава на Прыпяці. Імя Тура азначала славу і дужасць уладара, які заснаваў гэта паселішча.
     Заўважце, што і простыя людзі, і ўладары-князі будаваліся абавязкова паблізу вады, бо ў той час рэкі былі амаль адзіным і галоўным шляхам, што злучаў людзей з людзьмі, вёскі з вёскамі, гарады з гарадамі, народы з народамі. Нездарма Мінск, ці, як даўней ён зваўся, Менск, узнік на рацэ Менка, Пінск — на Піне, Слуцк — на Случы, Друцк — на Друці, Полацк — на Палаце, Віцебск— на Віцьбе, Чачэрск— на Чачоры, Бабруйск — на Бабруйцы.
     Ёсць у нас вёскі, якія так і называюцца: Вёска, Новая Вёска, Вясея. Адкуль прыйшла да нас гэта назва сельскага паселішча? Са старажытнай славянскай мовы, у якой вёска называлася весь. Яшчэ і цяпер мы чуем: грады і весі. Град, горад ад слоў гарадзьба, гарадзіць, агароджа. Гародня, Наваградак, Гарадзішча, Гарадзея. Паселішча агароджвалі ад чужынцаў, ад захопнікаў высокімі сценамі, а вароты нанач бралі на замок. Пэўна ж, ад слоВа замок утварыўся і замак — палац, умацаваны вежамі з байніцамі, абкапаны глыбокім ровам.
     Зброя ў старажытнасці ведаеце якая была: лукі і стрэлы. Каля Слуцка ёсць Лучнікі. Гэта адна з даўніх вёсак. Яе жыхары не лучыну шчапалі, а былі княжацкімі збройнікамі, рабілі для войска лукі. Таму і зваліся лучнікамі.
     На пільнай варце нашай зямлі стаялі беларускія вёскі Сякерычы, Сякераўцы, Сякераўшчына. Яны таксама рыхтавалі баявое ўзбраенне — сякеры, якімі бараніліся ад ворагаў. А ў Стралках, у Стрэльні, у Стральцове, у Стрэлішчах, падобна лучнікам і сякерычам, жылі майстры, што выраблялі стрэлы і самі добра стралялі. У Пікачах і. Піктушах славіліся ўмельцы, што рабілі вострыя пікі.