Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Крыж — святыня

     У кожнага народа ёсць святыні, якімі мацней за жыццё даражылі мудрыя прашчуры і якія, нібы нязгасныя паходні, асвятляюць шляхі іх нашчадкам.
     Для беларускага народа такой святыняй з'яўляецца крыж Ефрасінні Полацкай.
     Гэты крыж па заказу Ефрасінні зрабіў у 1161 годзе полацкі майстар-залатар Лазар Богша.
     Паданне сведчыць: крыж свяціўся і ў самай непрагляднай цемені, хворым — вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым — надзею на лепшае жыццё. Каб убачыць гэты цуд сваімі вачыма і пакланіцца яму, у горад над Заходняй Дзвіной здалёку і зблізку прыходзілі вернікі.
     У даўжыню крыж меў амаль 52 сантыметры. Да драўлянай асновы, на пярэднім і адваротным баку, былі прымацаваны залатыя пласцінкі, каштоуныя камяні, намаляваныя на шкельцах-эмалях выявы святых царквы. А па баках крыж аздаблялі пазалочаныя срэбныя пласцінкі з надпісамі і без перакладу зразумелыя сёння ўсім, дарослым і дзецям.
     "Въ лето 6669 (у 1161 годзе паводле сучаснага календара) покладаеть Офросинья чьстный кр[е]сть въ манастыри своемь въ ц[е]ръкви с[вя]того Сп[а]са. Чьстьное древо бесценьно есть, а кованье его злото и серебро и каменье и жьнчгъ въ [100] грнвнъ...
     "Древо бесценьно" было таму, што ў ім знаходзілася часцінка ад драўлянага крыжа, на якім распялі збавіцеля нашага Ісуса Хрыста.
     А вось дзякуючы наступнаму надпісу мы ведаем, чые ўмелыя, сапраўды залатыя рукі зрабілі адно з цудаў зямлі беларускай:
     Т[оспод]и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богьши, съдълавшемоу крьстъ сии ц[е]рькви с[вя]таго Спаса и Офросиньи".
     Акрамя гэтых двух надпісаў майстар пакінуў праклёны зладзеям-рабаўнікам, якія адважацца ўкрасці ці сілаю забраць полацкую святыню. Лазар Богша быццам наперад бачыў: шмат разоў крыж па нядобрай волі пакідаў сцены Спаса-Ефрасіннеўскай царквы, але заўсёды вяртаўся ў слаўны Полацк.
     Перад другой сусветнай вайною крыж знаходзіўся ў Магілёве. Потым, у час ваеннай віхуры, кудысьці знік.
     I дасюль невядома, дзе знаходзіцца народная святыня. Але абавязкова наступіць дзень, калі крыж Ефрасінні Полацкай вернецца на Беларусь і зноў будзе мацаваць нашу веру ў будучыню, асвятляць нам шлях да людскасці і хараства.