Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вітаўт

     У даўнія часы наша Радзіма мела розныя назвы. Некалі яна называлася Вялікім княствам Літоўскім. Тады ў яе ўваходзілі многія княствы і землі ад Балтыйскага да Чорнага мора. Першай сталіцай дзяржавы быў горад Наваградак, потым — Вільня. А на чале дзяржавы заўсёды стаялі слаўныя князі, сярод якіх асабліва вылучаўся Вітаўт Вялікі. У гады яго кіравання беларускае гаспадарства дасягнула сваёй найбольшай велічы і магутнасці.
     Вітаўт нарадзіўся ў вялікакняжацкай сям'і. Яго бацька Кейстут вызначаўся адвагаю і вайсковым умельствам. I на яго плечы лёг асноўны цяжар барацьбы з нямецкімі рыцарамі-крыжакамі. З малых гадоў Вітаўт вучыўся трымаць у руках зброю, сядзець на кані.
     Усходняя частка Вялікага Княства належала князю Альгерду — брату Кейстута. Калі памёр Альгерд, яго сын Ягайла вырашыў стаць адзінаўладным гаспадаром у дзяржаве. Па-здрадніцку былі забіты Кейстут і яго жонка. Вітаўт не мог дараваць стрыечнаму брату смерці бацькоў і зацята ваяваў з ім. Тым часам крыжакі, карыстаючыся бязладдзем у дзяржаве, вынішчалі землі Вялікага Княства. А браты, Ягайла і Вітаўт, то біліся, то мірыліся. Аж пакуль палякі не прапанавалі Ягайлу стаць іхнім каралём. I ён пагадзіўся, бо меў намер аб'яднаць Беларусь з Польшчаю.
     Вялікаму князю Вітаўту прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб адстаяць незалежнасць Бацькаўшчыны. Ён быў у прыязных адносінах з татарскім ханам Тахтамышам, якому нават дазволіў доўгі час жыць у сваім горадзе — Лідзе. З тае пары татары стала абаснаваліся на Беларусі. Праз Тахтамыша Вітаўт стрымліваў напады на родную зямлю Маскоўскага княства, адбіваўся ад крыжакоў.
     Славуты беларускі паэт Мікола Гусоўскі, амаль сучаснік Вітаўта, напісаў паэму "Песня пра зубра". У ёй, сярод іншага, распавядаецца пра частыя паляванні, якія ладзіў Вітаўт у беларускіх пушчах. Так, палюючы на лясных звяроў, яго людзі вучыліся валодаць кап'ём, рагацінай, лукам, каб біць потым крыжакоў.
     У 1410 годзе, замірыўшыся з Ягайлам, Вітаўт павёў свае войскі на нямецкіх рыцараў. Пад мястэчкам Грунвальд адбылася вялікая бітва. У смяротным паядынку сышліся людзі і коні, трава пачырванела ад крыві. Дзякуючы мужнасці беларусаў, палякаў і татар, якіх прывёў Вітаўт, крыжакі былі разбіты ўшчэнт.
     Вітаўт Вялікі стварыў моцную дзяржаву. З ім стараліся жыць у міры і згодзе многія суседзі, бо не толькі баяліся, але і паважалі яго, адважнага, мудрага і справядлівага. Сапраўды, як пісаў Мікола Гусоўскі, Вітаўт "ставіў аголены меч свой, як слуп пагранічны", баронячы і мацуючы Бацькаўшчыну.