Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Антычная (заходняя) цывілізацыя жалезнага веку

     У канцы 2-га тысячагоддзя да н. э. на змену цывілізацыі бронзы прыходзіць цывілізацыя антычнасці. Пераходны перыяд цягнецца аж да канца 1-га тысячагоддзя да н. э. Справа ў тым, што старажытныя цывілізацыі бронзавага стагоддзя не здолелі задаволіць патрэбы ўзросшага насельніцтва. Прывязанасць лакальных цывілізацый бронвы да далін рэк Еўфрата, Тыгра, Ніла, Інда, Ганга, Хуанхэ і Янцзы выклікала другую экалагічную катастрофу - засоленасць глебы, як вынік ірыгацьшнага земляробства (першую катастрофу звязваюць з гібеллю мамантаў). Рэсурсы працы можна было папаўняць толькі праз войны (захоп рабоў), і гэта прывяло да заняпаду дробнай гаспадаркі сялян-абшчыннікаў, гандляроў і рамеснікаў. Усё гэта разам з паборамі і падаткамі ў сувязі з барацьбой за ўладу цароў і жрацоў падарвала ваенную моц дзяржаў і іх адзінства. Цэнтр сусветнага прагрэсу перамяшчаецца ў паўночнае Міжземнамор'е і складаецца з двух цывілізацый: грэчаскай і рымскай. Росквітам грэчаскай цывілізацыі з'яўляецца праўленне Перыкла (V-ІV стст. да н. э.), а II ст. да н. э. — I ст. н. э. - гзта росквіт Рымскай імперыі пры імператары Траяне. Цывілізацыі Індыі і Кітая абіраюць у гэты час самастойны шлях развіцця.
     Антычная цывілізацыя ўзнікла на базе дасягненняў бронзавай цывілізацыі Блізкага Усходу, Егіпту, Пярэдняй Азіі (крытская і мікенская культуры). Самым выдатным помнікам крыта-мінойскай цывілізацыі быў палац цара Мінаса плошчай 16 тыс. м2, які складаўся з 300 пакояў. У гэтай цывілізацыі быў магутны марскі флот, добра развітое земляробства, але выбух вулкана на востраве Санта-Рын або набеп грэкаў-ахейцаў загубілі гэтую цывілізацыю. Мікенская (ахейская) цывілізацыя вядома таксама сваімі палацамі, усыпальніцамі (толасамі) і вайной, апісанай у «Іліадзе» Гамера, калі ахейскія цары аб'ядналіся ў паходзе супраць горада Троі (Іліён) у сярэдзіне XIII ст. да н. э. У канцы XIII ст. да н. э. мікенская цывілізацыя загінула пад ударамі грэкаў-дарыйцаў. Адбылася прымітывізацыя тэхнікі, рамяства і земляробства. З жалезам пачалі толькі знаёміцца, і ў IX ст. да н. э. грэкі навучыліся яго загартоўваць сырадутным шляхам (крыцы).
     Дасягненні антычнай цывілізацыі жалезнага веку перш за ўсё праявіліся ў поўным фарміраванні духоўнай сферы чалавека, у V ст. да н. э. з явіліся паняцці «свабода» і «навука». З-за прымянення тэхналогіі апрацоўкі жалеза адбыўся скачок прадукцыйнасці працы і пэўная частка грамадзян магла не працаваць, а свабодна займацца філасофіяй, палітыкай, Мастацтвамі і падарожнічаць. Адбыўся грамадскі падзел працы на фізічную і інтэлектуальную. Акрамя таго, нарадзілася сютэма абстрактных навук: філасофія, астраномія, матэматыка, механіка, эканоміка і Права. Былі створаны акадэмія Платона, ліцэй Арыстоцеля, Александрыйскі музей і бібліятэка. Ад школ філосафаў развіццё дайшло да школ гладыятараў. Мысленне не суправаджалася фізічнай працай, таму ніхто не імкнуўся прынцыпова перарабіць рэчаіснасць.
     У рэлігшнаЎ сферы пачалося фарміраванне монатэізму і адбыўся пераход ад многабожжа (політэізма) да адзінабожжа. Гэта тлумачыцца ўзмацненнем цэнтралізацыі ў эканоміцы і палітыцы. У VІ-V стст. да н. э. з'яўляецца першая сусветная рэлігія - будызм, які потым падзяляецца на 18 сект (напрыклад, ламаізм). У I—II стст. н. э. пачынае развівацца хрысціянства (усходнія правінцыі Рыму). Пасля ганенняў на хрысціян у IV ст. н. э. яно стала афіцыйнай рэлігіяй. У 1054 г. на Фларэнтыйскім саборы хрысціянская царква распалася на дзве галіны: заходнекаталіцкую і ўсходнеправаслаўную (артадаксальную). Мусульманства (іслам) з'явілася толькі ў VII ст. н. э. Сусветныя рэлігіі выступалі фактарам інтэграцыі, таму што садзейнічалі паразуменню паміж дзяржавамі, якія належалі да адзінай веры.
     Развіццё антычнай цывілізацыі прывяло ў сферы эканомікі да стварэння банкаў і эргастэрый (правобразаў рамесных цэхаў і мануфактур) у сферы эканомікі. Першыя банкі былі прыватныя і храмавыя, яны давалі ссуды пад працэнты. У эргастэрыях магло працаваць да 1 тыс. чалавек (як рабоў, так і вольных). Яны існавалі ў горназдабычы, металургіі, тэкстыльнай, керамічнай і мэблявай галінах вытворчасці. Тут трэба ўзгадаць, што тэрмін «эканоміка» ўпершыню ўводзіць Арыстоцель. Гаспадарка таго часу сумяшчае дробную гаспадарку сялян, рамеснікаў, паўкалонаў (калон - раб, які атрымаў зямлю) і буйную - эргастэрыі, латыфундыі.
     Антычная цывілізацыя прынесла чалавеіггву асобую форму грамадска-палітычнага ладу - дэмакратыю. Яна лепш за ўсё адпавядала самакіраванню грамадства свабодных людзей, аднак дэмакратыя была толькі для мужской меншасці. Рабы, моладзь (да 35 гадоў), жанчыны, іншаземцы не мелі права голасу ў грэчаскіх полісах. Пазней дэмакратыя грэкаў была ўдасканалена ў нормах рымскага права, прычым так добра і дэталёва, што яна прыжылася потым у італьянскіх гарадах у эпоху Адраджэння, у гарадах Ганзейскага саюза (Германія) і нават у сённяшніх дзяржавах.
     Дзяржаўнае кіраванне ў Грэцыі вызначана існаваннем гарадоўполісаў з сістэмай самакіравання і рысамі абшчыны. Калектывізм полісу, яго грамадская салідарнасць спалучыліся з індывідуальнай, высокай каштоўнасцю асобы. Гэта спалучэнне на базе міфалагічнага светапогляду дапамагло грэкам выпрацаваць за вельмі кароткі гістарычны тэрмін філасофію, навукі, мастацтва, літаратуру і логіку мыслення. Дзяржаўная ўлада ў полісах магла прымаць форму ад дэмакратыі да тыраніі. Ва ўладу ўваходзілі арыстакраты і алігархі. Нягледзячы на форму палітычнай улады строга захоўвалася раўнапраўе, свабода грамадзян поліса, апошнія бьші вольнымі па прыродзе і не дапускалі панавання над сабой каго-небудзь.
     Антычная цывілізацыя прынесла фарміраванне сусветных імперый, калі цывілізацыі ўпершыню выходзяць за рамкі лакальных. Аднак гэта не ў поўным сэнсе слова «імперыі», калі калоніі залежаць ад метраполіі, а болей мультыплікацыя - паўтор ладу жыцця метраполіі на іншай тэрыторыі. Нагадаем, напрыклад, калоніі грэкаў у Міжземнамор'і, на ўзбярэжжах Чорнага і Азоўскага мораў. Такое асваенне іншых тэрыторый, новых прыродных рзсурсаў садзейнічала развіццю марагшавання і прытоку новых ведаў па геаграфіі, гісторыі свету, развіццю мыслення грамадзян Грэцыі і Рыму, павелічэнню асартыменту тавараў.
     Расійскі гісторык I. Дзяканаў выказаў здагадку, што верагодней за ўсё эканамічнай асновай сусветных імперый была неабходнасць прымусовага аб'яднання ў рамках саюзнай дзяржавы земляробчых (хлеб, тэкстыль), стэпавых і горных краін (цяглы скот, металы, скуры), каб забяспечыць патрэбы пашыранай вытворчасці. Напрыклад, Асірыйская імперыя аб'яднала ўсю Пярэднюю Азію ў IX-VIII стст. да н. э., Персідская імперыя аб'яднала землі ад Іранскага нагор'я да Апенінскага паўвострава, ад Эгейскага мора да даліны ракі Інд, ад Егіпту да СырдарЧ ў VI—IV стст. да н. э., тое ж датычыцца імперыі Маўр'яў (Індыя) у IV-ІІ стст. да н.э., імперыі Цынь (Кітай) у III—I стст. да н. э. Існаванне імперый добра ўплывала на развіццё гандлю ў незалежных гарадах з сістэмай самакіравання. Яны сталі продкамі гарадоў сярэднявечча з Магдэбурскім правам. Унутры імперыі былі не толькі аўтаномныя гарады, але нават аўтаномныя рэгіёны. Антычныя метраполіі атрымлівалі падаткі, салдат і рабоў. Пасля смерці заснавальніка імперыі або смерці ягонага сына, імперыі, якія склаліся прьшусова, развальваліся. Напрыклад, у выніку паходаў Аляксандра Македонскага (яму яшчэ не было 30 гадоў) была створана сусветная імперыя, у складзе якой былі Персія, Егіпет, Вавілонскае царства, Сярэдняя Азія, больш за палову Індыі. Потым малады вучань Арыстоцеля пакусіўся на Паўночную Афрыку і Аравію, але выпадкова памёр.
     Куды больш трывалым утварэннем была Рымская імперыя. У час яе росквіту пры імператары Траяне яна ахапіла ўсю Заходнюю і Паўднёвую Еўропу, Пярэднюю Азію, Чарнаморскае ўзбярэжжа, Паўночную Афрыку. У 395 г. яна была падзелена на Усходнюю (сталіца — Канстанцінопаль) і Заходнюю (сталіца - Рым). Заходняя Рымская імперыя пала пад набегамі варвараў у V ст. н. э. Усходняя Рымская імперыя (Візантыя) праіснавала да 1453 г., калі яна пала пад націскам Асманскан імперыі. Гэта быў час, калі ў 1492 г. Хрыстафор Калумб знайшоў Амерыку, Іспанія атрымала золата і стала сусветнай каланіяльнай імперыяй.