Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Беларускае замежжа; геаграфія i этапы эміграцыі, захаванне нацыянальных традыцый, выдатныя дзеячы

     Да нядаўняга часу вывучэнню і асвятленню жыцця беларускай эміграцыі не надавалася належнага значэння. У савецкай гістарыяграфіі гэтыя пытанні не былі адлюстраваны, аднак грамадска-палітычныя працэсы апошніх гадоў абудзілі цікаўнасць да вывучэння гэтых пытанняў.
     Беларуская дыяспара (ад грэч. рассейванне) - гэта частка беларускага этнасу, якая пастаянна ці часова пражывае па-за межамі Рэспублікі Беларусь, што па тых ці іншых прычынах вымушана была пакінуць радзіму. Даследваннем гэтых пытанняў займаўся шэраг як замежных, так і айчынных гісторыкаў: Д. Латышонак, В. Кіпель, С. Мацюнін, Я. Калубовіч і інш. Так, на думку Я. Калубовіча да канца XVIII ст. беларускія эмігранты былі рэдкімі асобамі, а масавыя хвалі палітычнай беларускай эміграцыі прыйшліся на час далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі.
     Першая хваля масавай эміграцыі адзначаецца ў 1794-1795 гг. пасля жорсткага падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, калі амаль 23 тысячы ўдзельнікаў гэтага паўстання мусілі выехаць у Аўстрыю і Прусію. Сярод славутасцей гэтай хвалі былі, перш за ўсё, сам Т. Касцюшка, які цудам пазбег пакарання, а таксама М. К. Агінскі, К. Прозар, К. Н. Сапега і інш.
     Пасля адступлення арміі Напалеона Банапарта ў 1912 годзе пачалася другая хваля эміграцыі, якая ахапіла тую частку беларускалітоўскай шляхты, якая супрацоўнічала з Напалеонам і марыла аб вяртанні самастойнасці ВКЛ. Сярод эмігрантаў гэтай хвалі было шмат ваенных і палітычных дзеячоў, такіх як граф С. Солтан, генералы С. Грабоўскі і К. Несялоўскі, маршалак трыбуналу Ф. Ельскі і інш.
     Трэцяя хваля была звязана з падаўленнем шляхецкага паўстання 1830-1831 гг., калі тысячы паўстанцаў эмігрыравалі ў Францыю, Бельгію, ЗША, Італію. Сярод знакамітых людзей гэтай хвалі трэба адзначыць беларускага гісторыка I. Клімашэўскага, які адшукаў вядомы Летапіс Быхаўца, а таксама мастака-пейзажыста В. Дмахоўскага, графіка і кампазітара Н. Орду і паэта А. Рыпінскага.
     Пасля паўстання 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага пачалася чацвёртпая хваля эміграцыі, якая налічвала больш за 7 тысяч актыўных удзельнікаў паўстання, якім пашанцавала ўцячы за мяжу. Выехалі такія вядомыя сыны Беларусі, як паэт Ф. Ражанскі, этнограф і фалькларыст А. Кіркор, навуковец I. Дамейка, М. Кастравіцкі - дзед французскага паэта Г. Апалінэра.
     Пятая хваля беларускай эміграцыі адзначаецца ў 1897-1914 гг. Яна стала найбольш масавай, так як ад беззямелля і малазямелля, беспрацоўя, па розным сацыяльна-эканамічным (напрыклад, сталыпінскія рэформы) і палітычным прычынам пераехалі ў Сібір больш за 700 тыс. чалавек, пераважна сялян, а за межы Расійскай імперыі з Беларусі выехала да 800 тыс. чалавек. Выязжалі ў Канаду, ЗША, Бразілію, Аргенціну, Велікабрытанію. У тым ліку выехалі паэтэса А. Пашкевіч (Цётка) і тэатральны дзеяч Ф. Аляхновіч.
     Пасля першай сусветнай вайны, рэвалюцый 1917 г., расколу БНР пачалася шостая хваля эміграцыі. У асноўным гэта былі бежанцы, ваеннапалонныя і людзі, якія не прызналі савецкай улады, дзеячы БСГ і БНР, беларускія эсэры. Гэта была першая арганізаваная палітычная хваля беларускай эміграцыі. Яе прадстаўнікі працягвалі за мяжой сваю палітычную дзейнасць і стварылі шмат эміграцыйных цэнтраў як у Літве, Латвіі, Францыі, Чэхаславакіі, так і ў ЗША, Аргенціне і Турцыі.
     Сёмая хваля беларускай эміграцыі адбывалася ў 20-30-х гг. з Заходняй Беларусі, калі 250 тыс. беларусаў такім чынам ратаваліся ад паланізацыі, прыгнёту і дыскрымінацыі ва ўсіх сферах жыцця, беспрацоўя. З Савецкай Беларусі выехала за мяжу ўсяго 2 тыс. чалавек, а ў глыб СССР - 600 тыс. чалавек.
     Ужо ў 1939 г. пачалася восьмая хваля, што была звязана з другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі. Асноўную частку эмігрантаў спачатку склалі ваеннапалонныя жыхары Заходняй Беларусі, якія ваявалі ў складзе польскага войска (70 тыс). Потым тыя, што не жадалі зноў апынуцца пад савецкай уладай і тыя асобы, якія супрацоўнічалі з фашысцкім рэжымам (50 тыс). Акрамя таго, па розных падліках на ўсход СССР было эвакуіравана 1,5 млн чалавек, а ад 400 да 700 тысяч жыхароў Беларусі былі прымусова вывезены фашыстамі на працу ў Германію. Многія з іх назад на радзіму не вярнуліся.
     У пасляваенны час вялікая колькасць беларусаў пакінула радзіму па розных прычынах: планавае размеркаванне спецыялістаў у СССР, служба ў Савецкай Арміі, вярбоўка працоўных рэсурсаў, адпраўка на новабудоўлі, асваенне цаліны. Трэба яшчэ прыгадаць выезд каля 850 тыс беларускіх яўрэяў у Ізраіль, Канаду і Амерыку ў 80-90-х гг. XX ст. Пасля распаду СССР у яго былых рэспубліках засталося пражываць 2 млн 130 тыс беларусаў.
     Устойлівыя беларускія асяродкі склаліся ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Аўстраліі, Велікабрытаніі, Францыі, Германіі, Бельгіі і Польшчы. У гэтых краінах існуюць культурна-асветніцкія цэнтры, грамадскія, навуковыя і царкоўныя арганізацыі, палітычныя партыі. Так, у Польшчы існуюць партыя «Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне»; Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Беларускае аб'яднанне студэнтаў, створаны Беларускі адукацыйна-навуковы цэнтр у Беластоку. У Лондане дзейнічае Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны - галоўны цэнтр беларусазнаўства ў Еўропе. Таксама там працуе Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі, Англа-беларускае таварыства і Беларускі камітэт дапамогі ахвярам чарнобыльскай радыяцыі.
     У ЗША дзейнічаюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў НьюЙорку, Беларускі каардынацыйны камітэт і беларуска-амерыканская Рада ў Чыкага, працуюць Беларускі Кангрэсавы камітэт, БеларускаАмерыканская арганізацыя моладзі, грамадска-культурны цэнтр «Полацак» у Кліўлендзе, Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі, выдаецца газета «Беларус». Існуе царква Жыровіцкай Божай Маці і Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. У Аўстраліі працуюць дзевяць нацыянальных арганізацый, якія аб'яднаны ў Федэральную Раду. У Канадзе ёсць фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля, Згуртаванне беларусаў Канады, Беларускае нацыянальнае аб'яднанне, Беларускі саюз моладзі, у Таронта створаны грамадскі цэнтр, працуюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва, Канадскае таварыства «Беларусь», выдаецца газета «Зважай».
     У Францыі існуе Беларускі хаўрус, у Бельгіі - Саюз беларусаў, у Ізраілі - зямляцтва беларускіх яўрэяў, у Германіі - інстытут беларусаведы і беларускі музей, выдаецца часопіс «Факел». Такім чынам, беларусы ў замежжы стараюцца не страціць свае карані, сваю нацыянальную самасвядомасць і сувязь з айчынай.
     Беларускае замежжа вылучыла знакамітых вучоных (Б. Кіт, I. Прыгожын), літаратараў (Л. Геніюш, М. Сяднёў, А. Салавей, Н. Арсеннева, С. Яновіч, А. Барскі, В. Швед), мастакоў (В. Жаўняровіч, З. Чайкоўскі, Г. Русак, Н. Кудасава, У. Шыманец, Т. Стагановіч, А. Ахола-Вало, Л. Тарасевіч). Набылі славутасць спевакі М. Равенскі, М. ШчаглоўКуліковіч, Д. Верасаў, М. Стрэчань. Вядомымі гісторыкамі, знаўцамі беларускай культуры сталі У. Сядура, Я. і С. Станкевічы, В. Тумаш, А. Калубовіч, Я. Запруднік, В. і З. Кіпель, У. Юзвік.
     Першыя спробы наладзіць кантакт з беларускім замежжам адбыліся ў 1955 г., калі была ствррана Беларуская секцыя Савецкага камітэта «За вяртанне на радзіму», у 1964 г. на яе базе было створана Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой. У 1976 г. яно стала называцца беларускае таварыства «Радзіма». Аднак дзейнасць гэтых арганізацый была вельмі палітызавана і выкарыстоўвалася органамі КПБ як сродак ідэалагічнай барацьбы процілеглых грамадскіх сістэм - капіталістычнай і сацыялістычнай.
     Працэсы дэмакратызацыі значна актывізавалі наладжванне сувязей з беларускім замежжам. У 1990 г. у Беларусі (Мінск) было арганізавана Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Першы з'езд беларусаў свету адбыўся ў 1993 г. у Мінску. У 1992 г. была створана Дзяржаўная міграцыйная служба, а ў 1993 г. быў прыняты Закон аб парадку выезду і ўезду, дзяржаўная праграма «Беларусы ў свеце». Гэта павінна зрабіць больш значнай ролю беларускай дыяспары ў жыцці Бацькаўшчыны.