Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Навука i рэлігія аб паходжанні чалавека на зямлі: асноўныя канцэпцыі

     Найбольш распаўсюджанымі канцэпцыямі аб паходжанні чалавека на Зямлі з'яўляюцца наступныя: эвалюцыйная (матэрыялістычная), рэлігійная (ідэалістычная) і касмаганічная. Самай вядомай і дамінуючай з'яўляецца эвалюгіыйная. Яе аўтарам з'яўляецца Чарлз Дарвін, спачатку студэнт-тэолаг, які потым перайшоў на пазіцыі матэрыялізму. У 1859 г. ён выдаў кнігу «Паходжанне відаў», у якой паспрабаваў навукова растлумачыць, што сучасныя жывёлы з'явіліся ў выніку натуральных прыродных працэсаў, без удзелу Бога-творцы. Дарвін і яго паслядоўнікі прапаведавалі веру ў прагрэс, рух да больш высокай ступені развіцця, апошняй мэтай чаго бачылі дасканаласць. Эвалюцыяністы абапіраліся на ідэі Дарвіна і сцвярджалі, што ў рэшце рэшт энергія і матэрыя пры наяўнасці адпаведных умоў заўжды прывядуць да стварэння жыцця. Як толькі з'яўляецца жыццё, гавораць яны, прырода аўтаматычна прымушае яго эвалюцыяніраваць да вышэйшай формы. Эвалюцыяністы сцвярджаюць, што жывёлы прыстасоўваюцца да зменлівых абставін навакольнага асяроддзя: бактэрыі да антыбіётыкаў, насякомыя да пестыцыдаў і г. д. Дарвін лічыў, што падобныя невялікія змены павінны перадавацца ў спадчыну. Практычны вопыт гэтага не падцвярджае. Бацькі, якія займаюцца цяжкай атлетыкай, не перадаюць у спадчыну дзецям сваю развітую мускулатуру. Ампутацыя нагі ў чалавека не прыводзіць да нараджэння бязногіх дзяцей, нават у выпадку, калі бацькам ва ўсіх пакаленнях не пашанцавала і ва ўсіх былі ампутаваны ногі. У глуханямых нараджаюцца дзеці са слыхам.
     У эпоху Дарвіна ў Чэхіі жыў манах, генетык і батанік Грэгар Мендэль. Ён праводзіў вопыты з садовым гарошкам, каб высветліць, чаму дзве расліны з чырвонымі кветкамі могз'ць даць нашчадка з жоўтымі кветкамі. Мендэль даказаў, што бацькі з абодвух бакоў пераносяць схаваны ген, які і дае жоўты колер. Такім чынам, з'яўленне жоўтай кветкі не азначае, што ў саміх раслінах адбыліся якія-небудзь змены. Код жоўтага колеру заўсёды захоўваўся ў ДНК кветкі, а не з'явіўся ў чырвоных кветках быццам ніадкуль. Фізічныя асаблівасці любога. тварэння прыроды адпавядаюць дакладна вызначаным матэматычным законам. Генетычныя законы Мендэля абвяргалі эвалюцыйную мадэль спадчыннасці Дарвіна. Але ў СССР доўгія гады было забаронена нават згадваць імя Мендэля, бо генетыка праследвалася як буржуазная навука.
     У пачатку 2001 г. у Кейптауне адбыўся сусветны археалагічны кангрэс, які падцвердзіў, што чалавек пайшоў ад малпы, але не па такой схеме, якая існавала раней. Была прызнана ненавуковасць «саваннай тэорыі» Раймонда Дарта і пацверджана іншая - аб гідрапітэку, або вадзяной малпе, - яе сэнс у тым, што малпа эвалюцыяніравала ў чалавека ў вадзе.
     Супраць эвалюцыйнай тэорыі выступаюць вучоныя-крэацыяністы, якія лічаць, што Сусвет, Зямля, жыццё і чалавек - гэта вынік тварэння Бога. Яны прыйшлі да высновы, што эвалюцыя ўвогуле немагчыма па прычыне дзеяння другога закона тэрмадынамікі. інакш кажучы, універсальнага закона распаду. Гэты закон паказвае, што карыснай энергіі ў свеце становіцца ўсё менш. Усё старэе і разбураецца, нават сама смерць з'яўляецца праявай гэтага закону. Штогод трацяцца вялікія сумы грошай, каб супрацьдзейнічаць гэтаму закону (ад будаўнічых рамонтаў да медыцынскіх праграм). Аднак усё ў прыродзе падпарадкоўваецца яе нязменным законам.
     Згодна з найбольш распаўсюджаным поглядам, Зямлі прыкладна 4,5 млрд гадоў. Крэацыяністы называюць іншы ўзрост - ад 6 да 10 тысяч гадоў. На карысць больш маладога ўзросту Зямлі яны называюць шэраг навуковых доказаў. Адзін з іх - рост насельніцтва Зямлі. Калі б жыццё* на планеце зарадзілася даўно, як сцвярджаюць эвалюцыяністы, сёння б на нашай Зямлі жыло як мінімум трыльёны трыльёнаў людзей. Але астанкаў або культурных слаёў, якія сведчаць аб гэтым, не знойдзена.
     Крэацыяністы сцвярджаюць, што летапіс акамянеласцяў - гэта цудоўнае сведчанне супраць эвалюцыі. Акамянеласці нагадваюць аб адзінай вялікай падзеі, што прывяла да смерці - агульнай сусветнай катастрофе, якая складвалася з паводкі, землятрусу, выбуху вулкана. У розных культурах гэта катастрофа вядома як патоп. Верагодна, летапіс акамянеласцяў павінен быў уключаць надзейнае сведчанне эвалюцыі продкаў: пераходныя віды паміж беспазваночнымі, пазваночнымі, рыбамі, амфібіямі, рэптыліямі, птушкамі і млекакормячымі. Да цяперашняга часу не знойдзена ніводнага пераходнага віду. Не знойдзена ніякіх пераходных формаў паміж істотамі, якія лятаюць і якія не лятаюць. Птушкі, кажаны, насякомыя з'яўляюцца раптам у летапісе акамянеласцяў з добра развітымі крыламі. Сам Дарвін прызнаваў, што зямныя акамянеласці ёсць, магчыма, самы істотны доказ супраць ягонай тэорыі эвалюцыі. Аднак, ён верыў, што гэта сітуацыя зменіцца з пашырэннем находак у летапісе акамянеласцяў. З часоў Дарвіна былі знойдзены і вывучаны тоны акамянеласцяў, але доказаў эвалюцыі так і няма.
     Ператварэнне ў акамянеласці патрабуе незвычайных умоў. Жывёлы і расліны павінны быць пахаваны параўнальна хутка і глыбока ў спрыяльных умовах і сярод матэрыялаў, ідэальна прыгодных для захавання. Звычайна жывёлы або расліны, якія загінулі ў лесе, вадзе знішчаюцца драпежнікамі, бактэрыямі, чарвямі. Верагодна, утварэнню гіганцкіх адкладаў акамянеласцяў, знойдзеных па ўсім свеце, спрыяў вялікі патоп. Вонкавыя слаі зямной паверхні змяшчаюць мноства акамянеласцяў, якія сведчаць аб іх хуткім затапленні ў вялікім маштабе і захаванні пад заносамі вады і глею ў адным месцы. Па гэтай прычыне ўсё болей прыхільнікаў эвалюцыянізму далучаюцца да канцэпцыі крэацыяністаў аб глабальнай катастрофе.
     Ва ўсім свеце знаходзяць акамянелыя дрэвы ў асадачных пародах пад рознымі вугламі сярод пластоў вугля і глею. Крэацыяністы сцвярджаюць, што большасць геалагічных адкладанняў Зямлі, асабліва з вугальнымі пластамі, былі створаны ў выніку патопу. Аповесці аб сусветным разбуральным патопе змешчаны ў легендах амаль усіх народаў свету. Біблейскі міф аб патопе пацвярджае знойдзены ў пачатку XX ст. на гары Арарат у Турцыі Нояў каўчэг.
     Прыхільнікі касмаганічнай тэорыі з'яўлення чалавека на Зямлі сцвярджаюць, што людзі прыбылі на планету з космасу, з іншых планет. Доказам яны лічаць невытлумачальную загадку Егіпецкіх пірамід, плато ў пустыне Наска з геаметрычнымі малюнкамі ў выглядзе пасадачных авіяпалос, наскальныя рэльефы ў індзейскіх храмах, дзе ёсць выявы людзей негроіднай расы з прычоскай як у Месапатаміі, бародкай егіпецкіх фараонаў, німбам або скафандрам на галаве (даплыць з Афрыкі ў Амерыку было ў той час немагчыма) і г. д. Гэта канцэпцыя, як і іншыя, мае права на існаванне. Пакуль нікому не дадзена даць канчатковую ісціну і даказаць сваю рацыю. Таму кожны мае права самастойна выбраць пункт гледжання ў залежнасці ад свайго светапогляду, ведаў і веры.