Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё БССР ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Палітыка хутарызацыі

     Новая эканамічная палітыка (нэп) ажыццяўлялася па рашэнні X з'езда РКП(б) з сакавіка 1921 г. да 1928 г. Яна была накіравана на ўздым і хуткі рост эканомікі. Асноўным яе прынцыпам, у адрозненні ад ранейшай палітыкі ваеннага камунізму, з'яўлялася выкарыстанне таварна-грашовых адносін. Асноўнымі напрамкамі нэпа былі наступныя: 1) замена харчовай развёрсткі харчовьш падаткам, меншым у два разы; 2) свабода выбару формаў землекарыстання; 3) дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы; 4) замена натуральнага падатку грашовым; 5) права селяніна свабодна распараджацца лішкамі вырабленай прадукцыі; 6) заахвочванне і шырокае выкарыстанне розных форм кааперацыі; 7) дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю, перадача дробных і сярэдніх прадпрыемстваў у арэнду; 8) існаванне ў прамысловасці прыватных, кааператыўных, змешаных і дзяржаўных формаў уласнасці пры захаванні «камандных вышынь» у эканоміцы за дзяржавай; 9) скасаванне ўраўнілаўкі ў аплаце працы, бясплатных паслуг, карткавай сістэмы, пашырэнне матэрыяльнай зацікаўленасці ў выніках працы; 10) выкарыстанне гаспадарчага разліку і пашырэнне самастойнасці ў рабоце дзяржаўных прадпрыемстваў; 11) дазвол прадпрымальніцкай дзейнасці і прыватнага гандлю пры манаполіі дзяржавы на знешнегандлёвую дзейнасць; 12) фінансавая стабілізацыя ў выніку грашовай рэформы 1922-1924 гг. з пераходам да новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца, вырабленага з золата ці паперы, але забяспечанага золатам і роўнага крыху болын за 5 долараў ЗША.
     На Беларусі нэп меў таксама некаторыя асаблівасці.
     1. Шырокае распаўсюджванне набыла хутарская форма гаспадарчай дзейнасці, якую падтрымліваў урад БССР (што атрымала назву «палітыка хутарызацыі», яе асноўны творца - наркам земляробства БССР Дз. Прышчэпаў). Пашырэнне хутароў было абумоўлена гістарычнай традыцыяй, якую падтрымлівала сялянства. У БССР забяспечанасць зямлёй была ніжэйшай, чым у сярэднім па СССР, прыродныя ўмовы для земляробства былі больш неспрыяльныя з-за балоцістасці, лясістасці і нізкай якасці глебы. Церазпалоснымі былі 74% сялянскіх гаспадарак. Пералічаныя асаблівасці землекарыстання дазвалялі забяспечваць саміх сябе толькі 4,5% сялянскіх гаспадарак, у той час як астатнія 95,5% з іх былі нерэнтабельнымі. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі ў БССР. Мелі поспех пасяўныя кампаніі 1921-1922 гадоў. Рознымі формамі кааператываў было ахоплена 60% вясковага насельніцтва. Да 1927 г. дзякуючы нэпу ў БССР была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, а прамысловасць па асноўных паказчыках перавысіла даваенны ўзровень развіцця.
     2. Акрамя таго, толькі ў БССР на момант увядзення нэпа (пачатак 20-х гадоў) існаваў арганізаваны прыватна-гандлёвы апарат, захаваны ў гады замежнай інтэрвенцыі і ваеннага камунізму. Ён спрыяў эканамічнаму развіццю ў гады нэпа.
     3. На тэрыторыі Беларусі пераважала дробная прамысловасць, а не фабрыкі і заводы, як у РСФСР, таму ў БССР дзяржаўныя трэсты не атрымалі значнага распаўсюджвання.
     4. Пераход да нэпа прывёў да некаторага ажыўлення грамадскапалітычнага жыцця ў рэспубліцы. У 20-я гады ў БССР была распачата спроба нацыянальна-культурнага адраджэння, якая атрымала назву «беларусізацыя». З-за мяжы на родную зямлю вярнулася значная частка палітычных дзеячоў, якія не падзялялі балыпавіцкую ідэалогію.
     Аднак да 1928 года балынавікі адмаўляюцца ад прынцыпаў нэпа. Сярод асноўных прычын згортвання нэпа: 1) рост сацыяльнага расслаення грамадства, у якім бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт; 2) немагчымасць эканамічнага дыктату пралетарскай дзяржавы ва ўмовах існавання прыватнай уласнасці; 3) усталяванне асабістай улады I. Сталіна і яго вялікія геапалітычныя планы.