Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. на Беларусі. Сталыпінскія рэформы

     Прычынай рэвалюцыі 1905-1907 гг. была барацьба паміж ростам капіталізму і рэшткамі прыгону. Яна мела буржуазны характар, бо павінна была забяспечыць умовы для развіцця капіталізму і дэмакратызаваць усе грамадска-палітычныя інстытуты. Па сваім рухаючым сілам яна была дэмакратычнай. У ёй прынялі ўдзел самыя шырокія слаі працоўных. Ініцыятарамі рэвалюцыі выступілі партыі РСДРП, ПСР, Бунд, Польская партыя сацыялістаў (ППС), Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Узаемапаразумення паміж імі не назіралася, што адлюстравалася ў тактыцы барацьбы. Найбольшым уплывам карысталіся эсэры, яны распаўсюджвалі літаратуру, прымалі ўдзел у стачках і забастоўках.
     Забастоўкі 11-15 студзеня ахапілі Мінск, Магілёў, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў. Усеагульная забастоўка, колькасцю каля 4-х тысяч чалавек, адбылася 16 студзеня ў Гомелі. Да рабочага руху далучыўся сялянскі, са студзеня па красавік прайшло 53 сялянскія выступленні. РСДРП на III з'ездзе ў красавіку прыняла рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння самаўладдзя. Шмат зрабіла для ідэйнай кансалідацыі беларускага руху БСГ, разам з эсэрамі яна правяла з'езд сялян, дзе стварыўся Беларускі сялянскі саюз. Вясной і летам прайшла новая хваля забастовак (56 гарадоў, 250 тыс. чалавек, 380 сялянскіх выступленняў). Рэвалюцыя ішла на ўздым. Цар прыняў рашэнне аб сазыве Булыгінскай думы, але яе байкатавалі. Восенню адбылася ўсеагульная забастоўка чыгуначнікаў і Цар вымушаны быў прыняць Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г., які дэклараваў свабоду слова, сходаў, веравызнання, выбараў, арганізацый. Новая Дума надзялялася заканадаўчымі правамі. Буржуазія была задаволена вынікамі рэвалюцыйнай барацьбы. У кастрычніку таксама быў створаны Савет рабочых дэпутатаў, што не спыніла барацьбы і ў снежні ў Маскве адбылося паўстанне. На Беларусі яго не было, рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі занялі пазіцыю чакання, а ўлада дзейнічала рашуча, увяла ваеннае становішча і правяла арышты. Пасля гэтага рэвалюцыя пайшла на спад.
     У I Дзяржаўную думу было выбрана 36 дэпутатаў ад беларускіх губерняў (у тым ліку 13 сялян). Большасць партый яе байкатавалі. Дзейнасць Думы насіла апазіцыйны характар і 9 ліпеня 1906 г. яна была распушчана. Яшчэ больш радыкальнай аказалася II Дзяржаўная дума. Галоўным было сялянскае пытанне: трудавікі, эсэры, сацыялдэмакраты адстойвалі рэвалюцыйны шлях яго вырашэння, а акцябрысты і памешчыкі падтрымлівалі рэфармацыйную праграму П. Сталыпіна, і пасля прыняцця сталыпінскай праграмы Дзяржаўная дума раскалолася. 3 чэрвеня 1907 г. цар выдаў Маніфест аб роспуску II Дзяржаўнай думы. Гэта падзея атрымала назву дзяржаўнага перавароту, таму што быў прыняты новы закон аб выбарах у Думу, па якім значна павялічылі маёмасны цэнз, гэта закрыла дарогу на выбары вялікай колькасці рабочых і сялян. У III Думу трапілі ў асноўным прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі ўвогуле не былі прадстаўлены. Выбары ў III Думу сталі паражэннем рэвалюцыі 1905-1907 гг., аднак рэвалюцыя выкрыла рэакцыйную сутнасць самаўладдзя і адсутнасць у яго здольнасці да рэфармавання. Рэвалюцыя разбурыла ілюзіі адносна асобы цара, як заступніка народа. Яна садзейнічала ідэйнаму станаўленню дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі, дзякуючы гэтаму пачаўся працэс пераўтварэння самаўладдзя ў канстытуцыйную манархію, руху да парламентарызму.
     Эканоміка Беларусі прайшла стадыю прамысловага капіталізму да XX ст., але яе прамысловасць адставала ад паўднёвага, цэнтральнапрамысловага, пецярбургскага і прыбалтыйскага рэгіёнаў. Для прамысловага развіцця Беларусі была характэрна цыклічнасць і нераўнамернасць. К пачатку XX ст. эканамічнае развіццё Беларусі дасягнула ўзроўню краін Цэнтральнай Еўропы, але Беларусь па-ранейшаму заставалася сельскагаспадарчым рэгіёнам. Рэфармаванне сельскай гаспадаркі падштурхнулі сталытнскгя рэформы, што праводзіліся па шэрагу накірункаў: 1) пераўтварэнне парламенцкага прадстаўніцтва; 2) дасягненне стабільнасці ў краіне і прыпыненне рэвалюцыйных выступленняў і тэрарызму; 3) пераўтварэнне сялянскага жыцця; 4) развіццё прамысловасці; 5) культурна-асветніцкія пераўтварэнні.
     Цэнтральнае звяно рэформы - сялянскае пытанне. Сутнасць пераўтварэнняў на сяле заключалася ў разбурэнні сялянскай абшчыны і стварэнні класа сялян-уласнікаў, зацікаўленых у павелічэнні сельскагаспадарчай вытворчасці. Юрыдычнай базай рэформ з'явіўся ўказ ад 9 лістапада 1906 г. і закон ад 14 чэрвеня 1910 г. Кожны селянін мог у любы час выйсці з абшчыны і стаць уладальнікам атрыманай зямлі. Пры адказе выдзел мог здзяйсняцца прымусова. Паколькі зямлі не хапала, стваралася сістэма хутароў і атрубоў. Забяспячэнне сялян зямлёй курыраваў Сялянскі банк, які прадаваў зямлю сялянам па таннай цане. Дзяржава таксама падтрымлівала пераезд сялян у малазаселеныя рэгіёны Расіі - Сібір, Поўнач Еўропы, Казахстан, Паволжа, Далёкі Усход. Бацькаўшчыну пакінула ў пошуках лепшай долі каля трэці мільёна беларусаў.