Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Палітычныя арганізацыі i партыі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Беларуская сацыялістычная грамада

     Падаўленне паўстання 1863-1864 гг. замарудзіла развіццё нацыянальна-вызваленчага руху. Ён ажывіўся толькі ў канцы 70-х гадоў, калі ў барацьбу ўключылася новае пакаленне рэвалюцыйных дэмакратаў народніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў.
     На роднай мове было падпольна выдадзена некалькі публіцыстычных твораў: «Да беларускай моладзі», «Да беларускай інтэлігенцыі», «Лісты аб Беларусі», «Пасланне да землякоў-беларусаў», падпісаных Даніілам Баравіком. У гэтых публікацыях абвяшчалася аб існаванні беларускага этнасу, давалася навуковае абгрунтаванне права кожнай нацыі на самавызначэнне, а беларускую інтэлігенцыю прызывалі стаць больш блізкай народу.
     У канцы 90-х гг. XIX ст. сярод навучэнцаў Менска па ініцыятыве гімназістаў Івана і Антона Луцкевічаў была створана арганізацыя, мэтай якой стала вывучэнне Беларусі і распрацоўка беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яны заснавалі ў Санкт-Пецярбурзе Гурток беларускай народнай асветы. На яго базе потым была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У далейшым слова «рэвалюцыйная» было зменена на «сацыялістычная» (БСГ). На сваім першым з'ездзе ў 1903 г. БСГ прыняла наступную праграму: 1) знішчэнне капіталізму; 2) пераход зямлі ў грамадскую ўласнасць; 3) звяржэнне самаўладдзя. Форма будучага дзяржаўнага ладу не была вызначана. Па нацыянальным пытанні прапаноўвалі «найвялікшую свабоду для ўсіх народаў». Па аграрным пытанні жадалі адмяніць прыватную ўласнасць і ўвесці сацыялістычную гаспадарку. Увогуле, праграма спалучала рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім сацыялізмам.
     Народніцтва на Беларусі было ідэйна і арганізацыйна звязана з агульнарасійскім. Сярод расійскіх народнікаў былі ўраджэнцы Беларусі - М. Судзілоўскі, I. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70-х - пачатку 80-х гг. XIX ст. у Менску, Магілёве, Гродне, Віцебску і Пінску дзейнічалі турткі народнікаў. У іх уваходзілі навучэнцы, якія знаёміліся з забароненай літаратурай. Мела месца агітацыя сярод сялянства. Магчымасці гэтых гурткоў былі невялікімі. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей развіцця беларускага краю, і іх дзейнасць залежала ад працэсаў, якія праходзілі ў расійскіх арганізацыях. Калі летам 1879 г. народніцкая арганізацыя «Зямля і воля» распалася на «Народную волю» і «Чорны перадзел», то большасць народнікаў на Беларусі падтрьшала апошніх, якія абапіраліся толькі на прапаганду. Пасля знікнення ў 1882 г. гэтай арганізацыі народнікі на Беларусі перайшлі на пазіцыі тэрору «Народнай волі», што падрыхтавала забойства цара Аляксандра II, які быў забіты 1 сакавіка 1881 г. бомбай, кінутай беларусам I. Грынявіцкім.
     У сярэдзіне 90-х гг. XIX ст. у Менску аформіліся дзве сацыялістычна-дэмакратычныя групы. Адну з іх узначаліў Трусевіч, а другую - Я. Гурвіч і П. Берман. Першыя вялі эканамічную прапаганду сярод беларусаў, рускіх і палякаў, а другія - толькі сярод яўрэйскіх рабочых. У 1894-1896 гг. да эканамічнай агітацыі сярод рабочых перайшлі сацыял-дэмакраты Вільні, Смаргоні і іншых гарадоў. У 18951897 гг. прайшло больш за 114 эканамічных забастовак. Разам з тым сярод значнай часткі сацыял-дэмакратаў Заходняй губерніі зарадзіліся тэндэнцыі ўтварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыналежнасці. У 1896 г. на такую платформу стала Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя.
     У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Менска, Віцебска, Беластока, Варшавы, на якім быў створаны Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Літвы, Польшчы і Расіі. Яго ўзначаліў А. Крэмер. Потым да Бунда далучыліся Берасцейская, Гродзенская і Менская арганізаціі. Праціўнікі Бунда ў Менску ўтварылі Рабочую партыю палітычнага вызвалення, якая мела цесныя сувязі з сацыялдэмакратамі Пецярбурга, Масквы, Кіева. Кіраўнікамі сталі Л. Радзівонава-Клячко, К. Брэшка-Брашкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Значны рост рабочага руху ў Расіі паставіў пытанне аб яго аб'яднанні. З гэтай мэтай у сакавіку 1898 г. прадстаўнікі розных аддзяленняў «Саюза барацьбы за вызваленне працы», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда аб'ядналіся ў РСДРП, але Бунд застаўся на правах аўтаноміі. Афіцыйным органам стала «Рабочая газета». Быў выбраны ЦК у складзе С. Радчанкі, Б. Эйдзельмана, А. Крэмера. Пасля з'езду быў падрыхтаваны Маніфест РСДРП, дзе былі вызначаны сацыял-дэмакратычныя задачы рабочага руху ў Расіі. Пасля з'езду сацыял-дэмакратыя канчаткова раскалолася на эканамічны і рэвалюцыйны накірункі. Цэнтр апошняга - газета «Іскра», якая дапамагла падрыхтаваць другі з'езд РСДРП у 1903 г. На ім была прынята праграма, дзе канчатковай мэтай барацьбы абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Першай мэтай было звяржэнне самаўладдзя і пабудова дэмакратычнай рэспублікі. У сваю чаргу самі іскраўцы пры разглядзе арганізацыйных пытанняў распаліся на бальшавікоў і меншавікоў.
     У 1902 г. аформілася агульнарасійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) (ПСР). Яны выступалі за пабудову сацыялізма на базе сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем і распаўсюджваннем кааперацыі. Першым кіраўніком быў Г. Гершуні. У 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі ўзніклі ў Менску, Віцебску, Гомелі, Вільні, Смаленску, а потым аб'ядналіся ў паўночна-заходнюю абласную арганізацыю ПСР. З цягам часу эсэры сталі самай уплывовай партыяй сярод сялянства Беларусі.