Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Падзелы Рэчы Паспалітай у 1772,1793,1795 гг. i далучэнне тэрыторыі Беларусі да Расійскай Імперыі: прычыны, асноўныя падзеі, вынікі

     Аслабленне і заняпад Рэчы Паспалітай абумовіла шмат прычын, сярод якіх былі слабае развіццё прамысловасці і заняпад гарадоў, анархія магнатаў і існаванне ў канстытуцыі права «ліберум вета», прыгнёт праваслаўных і пратэстантаў, адсутнасць моцнай рэгулярнай арміі і агрэсія з боку суседніх дзяржаў. Прычынай першага падзелу стала нежаданне сойму 1766 г. параўнаць у правах дысідэнтаў (хрысціян-некаталікоў) з каталікамі, а ў 1772 г. Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі канвенцыю аб падзеле Рэчы Паспалітай і скарысталі для гэтага барацьбу Слуцкай, Торуньскай і Барскай канфедэрацый. Расія падтрымала Слуцкую праваслаўную канфедэрацыю і ўвяла войскі пад камандаваннем А. В. Суворава (40 тыс. чал.). Правы дысідэнтаў былі адноўлены разам з правам «ліберум вета». Да Расіі адышла тэрыторыя Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і Менскага ваяводстваў (92 тыс. км2).
     Першы падзел Рэчы Паспалітай абудзіў рэфарматарскі рух сярод часткі шляхты і магнатаў. Аб'яднанне намаганняў патрыятычна настроенай часткі сойму дазволіла прыняць 3 мая 1791 г. новую Канстытуцыю. Рэч Паспалітая пераўтваралася з канфедэрацыі ва ўнітарную цэнтралізаваную дзяржаву са спадчыннай, а не элекцыйнай манархіяй, адзіным скарбам і войскам. Выкарыстанне права «ліберум вета» забаранялася. Забаранялася і ўтварэнне ўзброеных канфедэрацый, адмяняліся ўсе ўнутраныя мытныя падаткі, што садзейнічала развіццю рынка. Гараджане (падатное саслоўе) упершыню атрымалі права адсылаць у сойм сваіх прадстаўнікоў і купляць зямлю за межамі горада (што раней было прывілеяй шляхты). Феадал-пан не мог больш караць смерцю сваіх сялян і быў абавязаны плаціць дзяржаўныя падаткі. Канстытуцыя 3 мая захоўвала феадальна-прыгонны лад і не перашкаджала развіццю мануфактурнай вытворчасці і гандлю. Частка шляхты, незадаволеная пашырэннем правоў гараджан і абмежаваннем шляхецкіх вольнасцей, утварыла Таргавіцкую канфедэрацыю і звярнулася за дапамогай да Расіі ў барацьбе супраць свайго ўрада і Канстытуцыі 3 мая, якая садзейнічала развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным напрамку. Расія, якая баялася распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, увяла стотысячную армію, і ўжо ў студзені 1793 г. быў падпісаны акт аб другім падзеле Рэчы Паспалітай і аб адмене новай Канстытуцыі. Да Расіі адышлі паўднёвая і цэнтральная часткі Беларусі па лініі Друя - Пінек - Збруя (250 тыс. км2).
     Каб адстаяць годнасць і гонар двойчы падзеленай краіны, патрыёты Польшчы і ВКЛ падымаюць паўстанне супраць Расійскай Імперыі пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі ў 1794 г. На тэрыторыі Літвы і Беларусі яго ўзначаліў Я. Ясінскі. Мэты паўстання былі наступныя: зварот да межаў 1772 г., выгнанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэформаў. Да паўстання далучыліся прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў. «Паланецкім універсалам» Т. Касцюшка скасаваў асабістую залежнасць сялян, а тыя сяляне, што будуць удзельнічаць у паўстанні, вызваляліся ім ад прыгону. Усяго ў паўстанні прыняло ўдзел 25 тыс. чалавек, самая вялікая бітва адбылася пад в. Крупчыцы. Да канца года А. В. Сувораў здолеў падавіць паўстанне, і ў 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышоў захад Беларусі, украінскія і літоўскія землі (482 тыс. км ). Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, якая стала на шлях гаспадарчага і грамадскага рэфармавання, спыніла сваё існаванне.