Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Пагранічныя войны з Маскоўскай дзяржавай у ХІV-ХVІ стст.

     Да канца XV ст. закончыўся працэс аб'яднання рускіх земляў вакол Масквы. Маскоўскія князі не хацелі прызнаць факт існавання самастойнай дзяржавы ВКЛ, таму яны распачалі ваенныя дзеянні. Галоўнымі прычынамі гэтых войнаў з боку Масквы былі: барацьба за «вотчыну», якой маскоўскія князі лічылі землі ВКЛ па спадчыннаму праву; барацьба за пашырэнне шляхоў гандлю ва ўмовах адсутнасці свабоднага выхаду да марскіх шляхоў Балтыкі і Чорнага мора. Акрамя таго, яны сталі выступаць за ўсталяванне адзінага праваслаўнага цэнтра ў Маскве, таму барацьба вялася і «за веру». З-за гэтага на працягу ХІV-ХVІ стст. адносіны паміж ВКЛ і Масквой насілі варожы характар.
     Адбыліся наступныя войны: 1. У 1492-1494 гг. Іван III пайшоў ваяваць «за вотчыну», калі даведаўся аб смерці караля і вялікага князя Казіміра IV і накіраваў сваё войска на тэрыторыю ВКЛ. Ён спаліў і разрабаваў шэраг гарадоў: Любецк, Мцэнск, Хляпень, Рагачоў. Каб спыніць агрэсію, шляхта ВКЛ прапанавала сасватаць дачку Івана III Алену за вялікага князя Аляксандра. Шлюб адбыўся, аднак ВКЛ усё роўна страціла частку сваёй тэрыторыі - вярхоўя Акі. 2. У 1500-1503 гг. Іван III заключыў саюз з Крымскім ханствам супраць ВКЛ, а фармальнай зачэпкай для вайны сталі чуткі аб ганеннях на праваслаўных у ВКЛ (і чуткі, што Алену прымушалі прыняць каталіцызм). У выніку гэтай вайны ВКЛ страціла вялікую тэрыторыю з гарадамі Бранскам, Мцэнскам, Веліжам, Гомелем, Чарнігавам, Дарагабужам, Невелем, Старадубам, Пуціўлем, Ноўгарад-Северскім. 3. У 1507-1508 гг. Віленскі сойм прыняў рашэнне аб вяртанні страчанай тэрыторыі пасля смерці Івана III і пасольства ВКЛ запатрабавала гэта. Вялікі князь Маскоўскі Васіль III Іванавіч пайшоў на Полацк і Смаленск, потым на Крычаў і Мсціслаў. Вайна вялася з пераменным поспехам, але закончылася безвынікова. Быў падпісаны «вечны мір», які замацаваў тую тэрыторыю, якая склалася пасля паперэдніх войнаў. 4. У 1512-1522 гг. Васіль III заручыўся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў, аблажыў Смаленск, але безвынікова. У 1514 г. адбылася Аршанская бітва, у якой войскі ВКЛ разбілі 80-тысячнае рускае войска. Пасля гэтай перамогі тры гады вайна вялася стрымана. Летам 1518 г. рускае войска пад Полацкам зноў было разгромлена. З дапамогай Тэўтонскага ордэна Васіль III пачаў наступ на Вільню, па дарозе яны палілі беларускія гарады і вёскі. Вынікам вайны стала перамір'е на пяць год, Смаленск застаўся за Масквою, а шматлікі «маскоўскі палон» баяраў, ваяводаў і дзяцей баярскіх - у ВКЛ. 5. У 1534-1537 гг. ВКЛ, даведаўшыся пра смерць Васіля III, вырашыла вярнуць свае тэрыторыі і спадзявалася на дапамогу крымскіх татараў. Вайна зноў ішла з пераменным поспехам. На кампрамісных умовах быў заключаны мір, па якому Гомель адыйшоў да ВКЛ, а Себеж і Завалочча засталіся за Масквой, астатнія межы засталіся нязменнымі. Мір быў на пяць год і ён даў свабоду гандлю. Усе гэтыя войны паказалі, што ВКЛ не можа ўжо даць належны адпор Маскоўскай дзяржаве і вымушана было шукаць цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай. 6. Лівонская вайна 1558-1583 гг. пачалася з-за канфлікта па валоданню прыбалтыйскімі землямі, у прыватнасці Лівоніяй, паміж Польшчай і Масквой. Пасля разгрому пад Нарвай Лівонскі ордэн запрасіў дапамогі ў ВКЛ, у адказ на гэта Іван IV Жахлівы заняў Полацк, а Віцебск, Орша і Вільня былі пад аблогай. ВКЛ было вымушана падпісаць акт Люблінскай уніі з Польскім каралеўствам (1569 г.). Пасля гэтага Рэч Паспалітая стала другой пасля Расіі дзяржавай у Еўропе, а таленавіты ў ваенным мастацтве толькі што абраны новы кароль Стэфан Баторый здолеў вярнуць у 1580 г. Полацк, Пскоў, Віцебск, Веліж, Невель, Вялікія Лукі. У 1582 г. быў падпісаны Ям-Зампольскі дагавор аб перамір'і на 10 гадоў. Па ім Рэч Паспалітая вяртала Вялікія Лукі, а Расія адмаўлялася ад прэтэнзій на Полацк, Веліж, Лівонію.