Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях і яго роля ў грамадска-палітычным і культурным жыцці. Культура беларусі IX - першай паловы XIII ст.

     Праваслаўе на Беларусі лічыцца прынятым з 992 г., ад моманту ўтварэння Полацкай праваслаўнай епархіі, і гэтая царква стала пануючай. У гарадах Беларусі было пабудавана шмат цэркваў, а з канца XIII - сярэдзіны XVI ст. яшчэ 40 новых манастыроў. Большасць мітрапалітаў спачатку былі грэкамі ці балгарамі. Праваслаўная царква мела свой суд, які сачыў за парушэннем царкоўных канонаў і сямейнымі адносінамі.
     Першапачаткова народная культура была звязана больш з язычніцкай верай і яе багамі: Дажджбогам, Стрыбогам, Перуном, Ярылай, Мілдай, Цёткай і інш. Існавала багатая міфалогія, распаўсюджаны былі творы вуснай народнай творчасці: легенды, паданні, песні, прыказкі, прымаўкі, замовы і г. д. Святкаваліся такія язычніцкія святы як Каляды, Купалле, Масленіца, Радаўніца, Дзяды, Сёмуха і інш.
     З прыходам на беларускія землі хрысціянства духоўная культура беларусаў узбагацілася, але язычніцкія вераванні былі ў пашане. Будаўніцтва храмаў і манастыроў дало дзве школы дойлідства: Гродзенскую і Полацкую. Найбольш значнымі архітэктурнымі помнікамі таго часу сталі Сафійскі сабор у Полацку (сярэдзіна XI ст.), Благавешчанская царква ў Віцебску (XII ст.), Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку (XII ст.), Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне (XII ст.). Акрамя таго, былі закладзены замкі - Полацкія ніжні і верхні, Гарадзенскі і Навагрудскі. Цэрквы і замкі ўпрыгожваліся фрэскамі, іконамі, мазаікай, глянцавай пліткай.
     Пры манастырах і цэрквах існавалі скрыпторыі, бібліятэкі, школы. Маюцца звесткі аб летапісанні ў Полацку, Тураве і Наваградку. Узорамі старажытнай кнігі на Беларусі з'яўляюцца Тураўскае евангелле XI ст., Аршанскае евангелле XIII ст. Былі і свае асветнікі, сярод якіх Клімент Смаляціч (першая палова XII ст.), што займаў пасаду мітрапаліта Кіеўскага і вядомы сваім пасланнем смаленскаму святару Фаме, тлумачэннем Бібліі. Кірыла Тураўскі (XII ст.), епіскап, прылучаны да ліку святых, праславіў зямлю беларускую як вучоны, мовазнаўца, аратар і рэлігійны дзеяч. Прамовы, словы, малітвы, казанні і павучэнні Кірылы Тураўскага зрабілі яго «Златавустам паче ўсіх прасіяўшых на Русі». Шырока вядома і Еўфрасіння Полацкая (XII ст.), унучка Усяслава Чарадзея, ігумення, святая - ахоўніца беларусаў. Яна працавала над перакладамі і перапіскай царкоўных кніг, заснавала два манастыры і скрыпторыі, школы пры іх. Крыж Еўфрасінні Полацкай, зроблены Лазарам Богшай, з'яўляецца цудам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, каштоўным помнікам старажытнага пісьменства. Ён стаў святыняй беларускага народа (зараз страчаны, аналаг зроблены беларускім мастаком А. Кузьмічом.)