Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Перадіндустрыяльная (раннекапіталістычная) цывілізацыя, яе асаблівасці на Беларусі

     Пад'ём эканомікі пачынаецца з сярэдзіны XV ст. (прыкладна з 1450 г.). Ф. Брадэль лічыць, што пік росквіту перадіндустрыяльнай цывілізацыі прыпадае на 1650 г., а заняпад - на 1733-1743 гг. (калі пачынаецца эпоха Асветніцтва). Яе развіццё ідзе па двухполюснай схеме, дзе ярка вылучылася Італія з цэнтрам у Генуі і поўнач кантынентальнай Еўропы з цэнтрам у Антверпене, а потым ужо ў Велікабрытаніі з цэнтрам у Лондане, дзе тады была самая вялікая колькасць насельніцтва. Марксісты называюць эпоху XV—XVIII стст. эпохай абсалютызму і развітага феадалізму. Аднак яны забываюць, што хутка ішоў працэс першапачатковага назапашвання капіталу і адбыліся тры буржуазныя рэвалюцыі: у Швейцарыі, Нідэрландах і Англіі. Акрамя вышэйназваных цэнтраў лідэрамі перадіндустрыяльнай цывілізацыі былі Францыя і Германія. З XVII ст. Францыя выходзіць на першае месца ў галіне культуры, якое саступае толькі ў XX ст. ЗША. У гэтых краінах зацвердзіліся буржуазныя адносіны, абсалютная манархія спыніла феадальныя міжусобіцы, была забяспечана палітычная стабільнасць грамадства і абаронена ўласнасць, у культуры зарадзіліся новыя грамадскія ідэалы.
     Перадіндустрыяльная цывілізацыя называецца яшчэ раннекапіталістычнай, бо добра бачны ўжо рысы індустрыяльнага грамадства. Напрыклад, у галіне эканомікі ідзе перамяшчэнне гандлёвых шляхоў на Атлантыку, Балтыйскае і Паўночнае моры з-за вялікіх геаграфічных адкрыццяў, На базе іх узрастае магутнасць Партугаліі і Іспаніі як марскіх краін. У гэтых краінах павялічваецца маса каштоўных металаў (золата і срэбра) на грашовым рынку, што ідуць з іспанскіх калоній у Амерыцы. Паляпшаецца тэхніка здабычы срэбра ў Германіі. Пашыраецца міжнародны гандаль і расце прадукцыйнасць гаспадаркі.
     У галіне палгтыкі распачынаецца барацьба за палітычную ўладу з манархіяй гандлёвай і банкаўскай буржуазіі, якраз падчас нідэрландскай і англійскай буржуазных рэвалюцый. У ідэалагічна-культурнай сферы адбыліся італьянскі Рэнесанс з рэспубліканскімі амбіцыямі і капіталамі сямей-мецэнатаў (Медзічы, князі Сфорцы) і Рэфармацыя на чале з М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі, якая паклала пачатак пратэстантскай царкве. Трэба памятаць, што далейшае развіццё сусветнага прагрэсу залежала ад дзвюх з'яў - Рэфармацыі і Асветніцтва. Грамадзянскія і рэлігійныя войны перыяду перадіндустрыяльнай цывілізацыі былі наступствам рэфармацыйнага руху з яго трыма накірункамі - лютэранствам, арыянствам, кальвінізмам. Апошні больш за ўсе быў прыняты на Беларусі. У тэхналагічнай сферы ішло распаўсюджванне мануфактур. заснаваных на падзеле ручной працы, што ў шмат разоў павялічыла яе прадукцыйнасць. Хуткімі тэмпамі развівалася вытворчасць агнястрэльнай зброі: пушак, мушкетаў, пішчаляў. У XV ст. з'явіўся друкарскі станок. Адбыўся прагрэс у марской навігацыі: да кабатажнага плавання (уздоўж берага) далучыліся адкрытыя акіянскія падарожжы (Хрыстафор Калумб зрабіў Усходнюю Індыю, Амерыку калоніямі для Іспаніі; Васка да Гама - Бразілію, Афрыку, Індыю калоніямі для Партугаліі; Магелан ажыццявіў кругасветнае падарожжа для Партугаліі; Дзяжнёў і Аляксееў адкрылі Берынгаў праліў на карысць Расіі; Францыя атрымала калоніі ў Канадзе; Галандыі сталі належаць Аўстралія, Новая Зеландыя).
     У сельскай гаспадарцы шырока выкарыстоўваюцца млыны-ветракі, вадзяныя млыны, вадзяное кола на шахтах. Узрасла колькасць рамёстваў з 90 у XVI ст. да 250 у XVIII ст. Узнікае прафесія інжынера, хутка развіваецца будаўніцтва мастоў, друкарская справа, пад'ёмная тэхніка, вынайдзена самапралка (XV ст.). Увогуле эканамічныя адносіны ў перыяд перадіндустрыяльнай цывілізацыі яшчэ з эпохі Рэнесансу характарызуюцца развіццём рэгіянальных рынкаў у адзіныя нацыянальныя ў цеснай сувязі з міжнародным гандлем. На Беларусі вядомасць набывае міжнародная ярмарка ў мястэчку Зельва, што лічылася ў той час другой па значэнні пасля Лейпцыгскай ярмаркі. Эканамічная ўлада пачынае пераходзіць ад землеўласнікаў (арыстакратыі і царквы) да гандлёвага, фінансавага і прамысловага капіталу. У сельскай гаспадарцы назіраюцца капіталістычныя рысы, як, напрыклад, абмежаванне асабістай залежнасці сялян, пашырэнне наёмнай працы на вёсцы. На Беларусі гэта было звязана з аграрнай рэформай «Устава на валокі» 1557 г., якая прывяла да стварэння фальваркаў — панскай гаспадаркі, прадукцыя якой была арыентавана на продаж. У Англіі аналагічны працэс быў звязаны з «агароджваннем», калі сялян прымусова зганялі з зямлі, каб вызваліць тэрыторыі пад выганы для авец, што ў народзе атрымала назву «авечкі з'елі людзей». Галодныя і беспрацоўныя англійскія сяляне скіталіся ў пошуках працы, за што маглі нават трапіць у прымусовы папраўча-працоўны дом, дзе яны працавалі задарма на карысць дзяржавы як злачынцы.
     У сацыяльна-палітычным жыцці перадіндустрыяльная цывілізацыя вызначаецца абвастрэннем сацыяльных канфліктаў, народных паўстанняў, грамадзянскіх і рэлігійных войнаў. Напрыклад, стогадовая вайна паміж Англіяй і Францыяй (1337-1453 гг.), агульнаеўрапейская трыццацігадовая вайна (1618-1648 гг.), Жакерыя ў Францыі (1358 г.) (сяляне мелі мянушку «Жак-прастак»), Сялянская вайна ў Германіі (1524-1526 гг.), антыфеадальная казацка-сялянская вайна на Беларусі (1648—1651 гг.).
     Прыкладна ў той жа час у Кітаі таксама склалася моцная абсалютысцкая дзяржава. Яна характарызуецца падзелам працы па рэгіёнах, што прывяло да ўзнікнення буйных мануфактур, паскорыла рост гарадоў і гандлю, павялічыла грашовае абарачэнне. У XII ст. упершыню быў распачаты выпуск папяровых грошаў. Дзяржава дасягнула росквіту пры дынастыі Мінь. На ўвесь свет вядомы фарфор таго часу, які вывозілі на экспарт. Ён самы бялюткі, амаль празрысты, вельмі лёгкі, мае ўзоры роспісу, якія ніколі не паўтараюцца. Аднак далейшае развіццё дзяржавы было падарвана ў 1644-1674 гг. маньчжурскімі нападамі і заходняй каланізацыяй. Акрамя таго, у Кітаі пры моцнай імператарскай уладзе не з'явіўся пласт радыкальнай буржуазй, бо буржуазія цалкам залежыла ад імператарскіх заказаў і, да таго ж, была выхавана ў адпаведнасці з нормамі канфуцыянства, таму не мела рэспубліканскіх ідэй.
     Расія, Японія, Беларусь пачалі пераходзіць да перадіндустрыяльнай цывілізацыі са значным спазненнем на 100-150 год. Расія ўвогуле не мела перыяду Рэнесансу. Турцыя, Іран, Манголія, Індыя і паўднёваўсходняя Азія так і не здолелі выйсці за межы сярэднявечча.